Нарматворчая дзейнасць

Нарматворчасць як адна са сфер дзейнасці дзяржаўных органаў займае найважнейшае месца ў сістэме прававога рэгулявання любой краіны свету.

Выкананне нарматворчай функцыі ў Міністэрстве юстыцыі забяспечваецца ўпраўленнем прававога рэгулявання канстытуцыйнага будаўніцтва, галоўным упраўленнем нарматворчай дзейнасці ў сферы эканомікі, упраўленнем прававога рэгулявання праваахоўнай дзейнасці, упраўленнем прававога рэгулявання ў сферы будаўніцтва і прыродакарыстання, упраўленнем прававога рэгулявання сацыяльнай дзейнасці дзяржавы.

Нарматворчыя функцыі Міністэрства юстыцыі рэалізуюцца з дапамогай:

  • разгляду і ўзгаднення праектаў законаў Рэспублікі Беларусь, указаў і распараджэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

  • правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы праектаў пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, праектаў нарматыўных прававых актаў Нацыянальнага банка;

  • правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў нарматворчых органаў;

  • падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў, прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства;

  • абагульненні практыкі падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў;

  • правядзення праверак захавання ўстаноўленага парадку падрыхтоўкі, прыняцця (выдання), уліку, накіравання на абавязковую юрыдычную экспертызу нарматыўных прававых актаў, правамернасці прымянення нарматыўных прававых актаў, якія не прайшлі абавязковую юрыдычную экспертызу ў дачыненні да нарматыўных прававых актаў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Упраўлення спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, акадэміі навук Беларусі, міністэрстваў, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, абласных, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, абласных выканаўчых камітэтаў, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта;

    ДАВЕДАЧНА.

    У 2026 годзе правядзенне праверак нарматворчых органаў па пытаннях нарматворчай дзейнасці не плануецца.

  • удзелу ў працэсах уніфікацыі і гарманізацыі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, Еўразійскага эканамічнага саюза, дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.