Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «БЕЛЮРЗАБЕСПЯЧЭННЕ»

emblema.jpg
rup2_.jpg

Генеральны дырэктар: Века Руслан Віктаравіч

Тэлефон: +37517 336-34-77

Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг "БелЮрЗабеспячэнне" (далей – дзяржаўнае прадпрыемства "БелЮрЗабеспячэнне") зарэгістравана 8 лістапада 2016 г. у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (пасведчанне № 192821149) як падпарадкаванае унітарнае прадпрыемства сістэмы.

Стварэнне прадпрыемства павінна аптымізаваць дзейнасць органаў прымусовага выканання, забяспечыць ім неабходную падтрымку па арганізацыі суправаджэння выканаўчых дакументаў у кожным з абласных цэнтраў Рэспублікі Беларусь, вызваліць спецыялістаў органаў прымусовага выканання ад выканання неўласцівых ім функцый.

Цяпер дзяржаўнае прадпрыемства "БелЮрЗабеспячэнне" займаецца ажыццяўленнем наступных асноўных відаў дзейнасці:

• правядзенне незалежнай ацэнкі маёмасці (іншых аб'ектаў) для розных мэт;

• захоўванне і рэалізацыя арыштаванай у рамках выканаўчых вядзенняў маёмасці з электроннай гандлёвай пляцоўкі (https://e-auction.bу/) шляхам правядзення электронных таргоў і праз інтэрнэт-краму;

• рознічны гандаль;

• аказанне паслуг у рамках дагавораў па забеспячэнні працоўнай сілай;

• аказанне паслуг у сферы адукацыі;

• аказанне паслуг па рамонце і тэхнічным абслугоўванні аўтатранспартных сродкаў;

• аказанне паслуг па абслугоўванні будынкаў і збудаванняў;

• ажыццяўленне ахоўнай дзейнасці;

• ажыццяўленне дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі.

У структуру дзяржаўнага прадпрыемства "БелЮрЗабеспячэнне" уваходзіць галаўное падраздзяленне ў г. Мінску і пяць філіялаў у абласных цэнтрах Рэспублікі Беларусь.

Кантактная інфармацыя:

Адрас галаўнога падраздзялення: 220069, г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 1Б. Афіцыйны сайт дзяржаўнага прадпрыемства "БелЮрЗабеспячэнне" – http://rup.by/. Тэлефон: +37517 336-34-77, факс: +375 (17) 336-34-81, E-mail: kanc@rup.by

• Брэсцкі філіял: +375 (162) 29-07-23

• Віцебскі філіял: +375 (212) 48-01-00

• Гомельскі філіял: +375 (232) 35-81-31

• Гродзенскі філіял: +375 (152) 44-88-42

• Магілёўскі філіял: +375 (222) 72-96-01

loading map...