Міністр юстыцыі наведаў аддзел прымусовага выканання Бабруйскага раёна і г. Бабруйска, а таксама натарыяльную кантору № 1 Ленінскага раёна г. Бабруйска
14 снежня 2018 года Міністр юстыцыі А.Л.Сліжэўскі правёў выязную сустрэчу з работнікамі аддзела прымусовага выканання (далей – АПВ) Бабруйскага раёна і г. Бабруйска, а таксама наведаў натарыяльную кантору № 1 Ленінскага раёна г.Бабруйска.
На сустрэчах прысутнічалі начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Маймусаў А.С., начальнік АПВ Ільчанка Н.Г., загадчык натарыяльнай канторай Лісенкова Ю.Г., судовыя выканаўцы, натарыусы і іншыя работнікі.
У ходзе сустрэчы ў АПВ былі абмеркаваны бягучыя пытанні дзейнасці, звязаныя з прымусовым выкананнем судовых рашэнняў і іншых выканаўчых дакументаў, прааналізаваны асноўныя статыстычныя паказчыкі аддзела па скарачэнні астаткаў выканаўчых спраў і спагнанню сум па выканаўчых дакументах.
З боку судовых выканаўцаў былі ўнесены прапановы па ўдасканаленні парадку выканання выканаўчых дакументаў, звязаных з утрыманнем аліментаў з індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, і вызначэннем парадку зносін з дзіцем блізкіх сваякоў.
У ходзе наведвання натарыяльнай канторы № 1 Ленінскага раёна г. Бабруйска Міністр юстыцыі абмеркаваў з натарыусамі магчымыя далейшыя шляхі пашырэння паўнамоцтваў натарыусаў.