У Міністэрстве юстыцыі зарэгістравана Грамадскае аб’яднанне «Федэрацыя функцыянальнага мнагабор’я»
Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравана Грамадскае аб’яднанне «Федэрацыя функцыянальнага мнагабор’я».
Мэтамі дзейнасці дадзенага грамадскага аб’яднання з’яўляюцца:
-
развіццё функцыянальнага мнагабор’я;
-
правядзенне фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы;
-
арганізацыя і правядзенне спартыўных мерапрыемстваў Грамадскага аб’яднання «Федэрацыя функцыянальнага мнагабор’я», у тым ліку спартыўная падрыхтоўка спартсменаў гэтага грамадскага аб’яднання і іх прадстаўленне ад свайго імя на спартыўных спаборніцтвах па функцыянальнаму мнагабор’ю.
Функцыянальнае мнагабор'е – гэта від спорту, у якім выкарыстоўваюцца функцыянальныя рухi, задзейнічаюцца ўласная вага, свабодныя абцяжарваннi і цыклічная праца, аб'яднаныя ў спецыяльна складзеныя заданні, якія выконваюцца бесперапынна, на час. У аснове распрацоўкі комплексных заданняў на максімальную колькасць паўтораў, хуткасць або максімальну вагу ляжыць прынцып шматфункцыянальнасці, што дае магчымасць праз спаборніцтва выявіць найбольш фізічна падрыхтаваных, вынослівых спартсменаў.