Аб выніках пасяджэння Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях натарыяльнай дзейнасці
31 жніўня 2023 года адбылося паседжанне Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях натарыяльнай дзейнасці.
Разгледжаны пытанні аб допуску да ажыццяўлення натарыяльнай дзейнасці двух прэтэндэнтаў на статус натарыуса. Па выніках разгляду паспяхова здадзены кваліфікацыйны іспыт адным прэтэндэнтам. Прынята рашэнне аб выдачы Ажырэвіч Кацярыне Аляксандраўне пасведчання на ажыццяўленне натарыяльнай дзейнасці ў Мінскай гарадской натарыяльнай акрузе.
Таксама ў ходзе пасяджэння камісіі разгледжаны пытанні аб аднаўленні паўнамоцтваў двух натарыусаў, ануляванні аднаго пасведчання на ажыццяўленне натарыяльнай дзейнасці і аб унясенні змяненняў у пасведчанне аднаго натарыуса ў сувязі з пераменай натарыяльнай акругі.