Савет міністраў юстыцыі СНД прапанаваў аб'явіць 2027 год Годам прававой асветы ў Садружнасці
22 верасня 2023 года ў Душанбэ (Рэспубліка Таджыкістан) адбылося сямнаццатае пасяджэнне Савета міністраў юстыцыі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Дэлегацыю Рэспублікі Беларусь узначаліў намеснік Міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў.
Прадстаўнікі міністэрстваў юстыцыі Кыргызскай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Узбекістан і Рэспублікі Таджыкістан падвялі вынікі пяцігадовай работы Савета, у тым ліку двухбаковага супрацоўніцтва, абмяняліся вопытам арганізацыі дзейнасці ў сферы натарыята, аказання адміністрацыйных паслуг і правядзення інвентарызацыі нарматыўнай прававой базы дзяржаў.
Бакі віталі завяршэнне шматгадовай экспертнай работы па ўдасканаленні міжнародных дагавораў аб прававой дапамозе Садружнасці, распрацоўку пагаднення аб прадастаўленні інфармацыі па выканаўчых дакументах.
Па ініцыятыве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь прапанавана 2027 год аб'явіць Годам прававой асветы ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Кіраўнікі прававых ведамстваў падтрымалі гэту ініцыятыву і пагадзіліся з тым, што рэалізацыя гэтага рашэння будзе садзейнічаць пашырэнню работы па ўзаемадзеянню з грамадзянамі, павышэнню ўзроўню прававой культуры і фарміраванню ўстойлівага грамадства, заснаванага на павазе закона.
Рашэнне Савета будзе накіравана ў вышэйшыя органы Садружнасці для разгляду.
Старшыня Беларускай натарыяльнай палаты, старшыня Базавай арганізацыі СНД у сферы натарыята Наталля Барысенка прадставіла дзейнасць арганізацыі, рашэнне аб заснаванні якой было прынятае таксама па прапанове беларускага боку. За паўтара года працы праведзены шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на абмен досведам у сферы ажыццяўлення натарыяльнай дзейнасці, абмеркаваны магчымасці ўдасканалення натарыята і развіцця міжнароднага супрацоўніцтва.
Старшынёй Савета на 2024 год выбраны Міністр юстыцыі Рэспублікі Узбекістан Акбар Ташкулаў, зацверджаны план работы на будучы год.
Члены Савета ўпэўнены, што новы фармат работы дасць магчымасць больш эфектыўна ажыццяўляць узаемадзеянне ў сферы юстыцыі.
На заканчэнне пасяджэння ўдзельнікі падзякавалі адзін аднаму за прадуктыўную работу і выказалі ўпэўненасць у далейшым плённым развіцці супрацоўніцтва.