Аб выніках пасяджэння Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях натарыяльнай дзейнасці

У Міністэрстве юстыцыі 19 снежня 2023 г. адбылося паседжанне Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях натарыяльнай дзейнасці.

У ходзе пасяджэння разгледжана пытанне аб допуску да кваліфікацыйнага іспыту Чумаковай Ірыны Алегаўны для вызначэння ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі да набыцця статусу натарыуса.
Па выніках кваліфікацыйнага іспыту прынята рашэнне аб допуску Чумаковай І.А. да ажыццяўлення натарыяльнай дзейнасці і выдачы пасведчання на ажыццяўленне натарыяльнай дзейнасці ў Мінскай гарадской натарыяльнай акрузе.

Таксама разгледжаны пытанні аб атэстацыі натарыусаў Магілёўскай, Мінскай абласной і Мінскай гарадской натарыяльных акруг.

Па выніках атэстацыі Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях натарыяльнай дзейнасці прыняты рашэнні аб атэстацыі натарыусаў Зорынай Наталлі Сяргееўны, Ларынай Кацярыны Аляксандраўны, Садоўскай Іны Васільеўны, Савончыка Аляксандра Пятровіча, Мірошнікавай Алены Георгіеўны, Шамак Дар'і