Намеснік Міністра Мікалай Старавойтаў прыняў удзел у падвядзенні вынікаў працы адвакатуры і натарыята Брэсцкай вобласці

17 жніўня 2023 г. на пашыраным пасяджэнні Савета натарыусаў Брэсцкай абласной натарыяльнай палаты падведзены вынікі працы натарыусаў Брэсцкай натарыяльнай акругі за першае паўгоддзе 2023 года.

У ходзе мерапрыемства абмеркаваны вынікі работы са зваротамі грамадзян, дзейнасці камісій натарыяльнай палаты, ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур натарыяльным архівам Брэсцкай натарыяльнай акругі.

У сваім выступленні на пасяджэнні Мікалай Старавойтаў звярнуў увагу на плануемыя змяненні ў Закон Рэспублікі Беларусь.

"Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці", а таксама перспектывы развіцця натарыята. Асноўныя навацыі накіраваны на ўкараненне новых тэхналогій і цыфравізацыю натарыяльнай дзейнасці.

Таксама намеснік Міністра падкрэсліў важнасць павышэння якасці і даступнасці натарыяльнага абслугоўвання, правядзення работы па прававой асвеце грамадзян і давядзенні да насельніцтва актуальнай юрыдычнай інфармацыі.

18 жніўня 2023 г. намеснік Міністра Мікалай Старавойтаў прыняў удзел у нарадзе па падвядзенні вынікаў працы Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў за першае паўгоддзе 2023 года.

Сваё выступленне намеснік Міністра пачаў з зацверджанай у чэрвені 2023 г. Указам Кіраўніка дзяржавы Канцэпцыі прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь, адной з мэт якой з'яўляецца далейшае развіццё прававой сістэмы. Якасць, даступнасць і сацыяльная накіраванасць - тры ключавыя моманты, на якіх павінна грунтавацца адвакатура пры ўдасканаленні сваёй дзейнасці.

Чарговы раз Мікалай Міхайлавіч закрануў пытанні прыцягнення ў адвакатуру маладых спецыялістаў, падрыхтоўкі стажораў адвакатаў, дысцыплінарнай практыкі, а таксама іншыя моманты, якія па-ранейшаму застаюцца актуальнымі для адвакатуры.

Мікалай Старавойтаў звярнуў увагу на няўхільнае выкананне заканадаўства аб зваротах грамадзян, а таксама ажыццяўленне належнага кантролю за выкананнем рашэнняў, прынятых па зваротах.

Намеснік Міністра нагадаў адвакатам аб неабходнасці падтрымання высокага ўзроўню прафесіяналізму, захаванні Правілаў прафесійнай этыкі, у тым ліку ў сацыяльных сетках.