Заканадаўчае рэгуляванне ажыццяўлення адмінпрацэдур абмеркавалі ў Міністэрстве юстыцыі

24 жніўня бягучага года Міністэрствам юстыцыі праведзена рабочая нарада па праекту Закона Рэспублікі Беларусь "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб асновах адміністрацыйных працэдур" з удзелам першай намесніка Міністра юстыцыі Наталлі Філіпавай.

На нарадзе абмеркаваны пытанні заканадаўчага рэгулявання прадастаўлення персанальных даных пры падачы заявы зацікаўленай асобы на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры.

У нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Нацыянальны цэнтр электронных паслуг".