Тэма занятку - Канцэпцыя прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь
19 верасня ў сценах Міністэрства юстыцыі намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь - кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў Алена Сямашка сустрэлася з работнікамі цэнтральнага апарата. Тэмай зносін стала зацверджаная Кіраўніком дзяржавы ў чэрвені гэтага года Канцэпцыя прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь.
Падчас свайго выступу Алена Валянцінаўна расказала пра ідэю ўзнікнення Канцэпцыі, яе мэты і задачы, дзяржаўныя органы, якія прымалі ўдзел у падрыхтоўцы праекта. Адзначыла, што сярод распрацоўшчыкаў першапачатковых палажэнняў дакумента значацца і супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі. Асобна спынілася на міжнародным досведзе стварэння падобных нарматыўных прававых актаў.
Падрабязна асвятліўшы асноўныя напрамкі прававой палітыкі, замацаваныя ў Канцэпцыі, Алена Сямашка адказала на пытанні, якія паступілі ад работнікаў Міністэрства. Шэраг з іх датычыўся парадку ўдасканалення заканадаўства ў рамках рэалізацыі палажэнняў Канцэпцыі, найбольш верагодных шляхоў развіцця асобных галін права, крытэрыяў ацэнкі нарматворчай дзейнасці дзяржаўных органаў.
Першы намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава падзякавала калегу з НЦЗПІ за змястоўныя і цікавыя зносіны. Выказала ўпэўненасць, што прыняцце Канцэпцыі прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь станоўча паўплывае на эфектыўнасць нарматворчага працэсу дзяржаўных органаў і прасоўванне нацыянальных прававых інтарэсаў.