Маніторынг службы "адно акно" Пухавіцкага райвыканкама

29 жніўня 2023 года намеснік начальніка ўпраўлення метадалогіі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і каардынацыі дзейнасці службы «адно акно» галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Міністэрства юстыцыі Анастасія Залатухіна і галоўны спецыяліст дадзенага ўпраўлення Юлія Салановіч з працоўным візітам наведалі службу «адно акно» Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта.

У ходзе маніторынгу, у тым ліку з прымяненнем фармату "таемны наведвальнік", прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі азнаёміліся з арганізацыяй дзейнасці гэтай службы, удзяліўшы ўвагу пытанням выканання патрабаванняў заканадаўства.

Па выніках наведвання былі дадзены рэкамендацыі начальніку службы "адно акно" і кіраўніку спраў райвыканкама адносна дзейнасці службы. Указана на неабходнасць актуалізацыі бланкаў заяў, напаўняльнасць інфармацыі, размешчанай на стэндзе, у раздзеле "адно акно" афіцыйнага сайта раённага выканаўчага камітэта.