Семінар па пытаннях функцыянавання службаў "адно акно" адбыўся ў Віцебску

Пад эгідай галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама сёння ў адміністрацыі Першамайскага раёна горада Віцебска прайшоў абласны семінар на тэму "Функцыянаванне службаў "адно акно", некаторыя пытанні ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур".

Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік начальніка ўпраўлення метадалогіі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і каардынацыі дзейнасці службы "адно акно" галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Міністэрства юстыцыі Анастасія Залатухіна, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Сяргей Канапелька, кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна Яўген Сем.

Адкрываючы семінар, Сяргей Пятровіч зазначыў, што месца для правядзення сустрэчы выбралі не выпадкова. Нядаўна служба "адно акно" набыла новы твар. Пасля капітальнага рамонту і выдзялення адміністрацыяй новых памяшканняў для працы з грамадзянамі, інтэр'ер службы поўнасцю абнавіўся. Для зручнасці наведвальнікаў служба "адно акно" адміністрацыі Першамайскага раёна пераабсталявана згодна з усімі неабходнымі патрабаваннямі. Устаноўлена новая мэбля, электронная чарга. Вытрыманы нормы занавання для персаналу і наведвальнікаў, у тым ліку для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, ёсць зона для чакання і дзіцячыя куткі.

Больш дэталёва аб дзейнасці службы ўдзельнікам семінара распавяла кіраўніка справамі адміністрацыі Вольга Анішчук. Яна зазначыла, што тут ажыццяўляецца 195 адміністрацыйных працэдур, працуюць пяць спецыялістаў.

«Асноўная мэта службы «адно акно» - спрашчэнне адміністрацыйных працэдур, якія дзяржава ў асобе дзяржорганаў аказвае насельніцтву. Так, жыхары Першамайскага раёна ў адным месцы змогуць падаць заявы аб ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры і тут жа атрымаць па ёй рашэнне. Усе неабходныя дакументы профільным спецыялістам будуць перадаваць работнікі "аднаго акна", - распавяла Вольга Ігараўна. - У службу «адно акно» можна звяртацца па пытаннях жыллёвых праваадносін, працы і сацабароны, пры зборы дакументаў, якія пацвярджаюць сацыяльныя льготы, для прыняцця рашэння аб устанаўленні апекі над непаўналетнімі, за атрыманнем даведак, звязаных са сферай адукацыі, для атрымання дакументаў, неабходных для правядзення рамонту і будаўнічых работ».

Удзельнікі мерапрыемства па заслугах ацанілі створаныя тут умовы, новую мэблю і аргтэхніку, бо яны даюць магчымасць якасна аказваць паслугі.

Таксама сёлета грунтоўную працу па матэрыяльна-тэхнічным удасканаленні правялі ў службе "адно акно" Пастаўскага райвыканкама. Добраўпарадкаваны працоўныя месцы для спецыялістаў службы, наведвальнікаў і дзяцей. Улічаны патрабаванні безбар'ернага асяроддзя. З прэзентацыяй аб праведзенай рабоце выступіў начальнік аддзела юрыдычнага, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Пастаўскага райвыканкама Руслан Цертышнікаў.

Настассяй Залатухінай у дакладзе былі адзначаны ключавыя напрамкі работы Міністэрства юстыцыі ў рамках удасканалення дзейнасці ў сферы ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур. Паводле слоў прадстаўніка Міністэрства юстыцыі, на службу "адно акно" сёння ўскладзена вялікая адказнасць ва ўзаемаадносінах дзяржавы з грамадзянамі. Таму вельмі важна прытрымлівацца не толькі патрабаванняў заканадаўства ў рабоце з насельніцтвам, але і ствараць камфортныя ўмовы для работы з ім.

"Асноўныя задачы, якія сёння стаяць перад спецыялістамі службы - гэта павышэнне ўзроўню інфарматызацыі, аптымізацыя спрашчэння парадку ў ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у мэтах зніжэння адміністрацыйнай нагрузкі, а таксама забеспячэнне высокай якасці і камфортнасці ў прадастаўленні адмінпрацэдур", - сказала Анастасія Ігараўна.

Акрамя таго, адбылося абмеркаванне праведзеных удасканаленняў у рамках выканання даручэння Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь у службах "адно акно" адміністрацыі Першамайскага раёна г. Віцебска, Пастаўскага і Талачынскага раённых выканаўчых камітэтаў.

У семінары прынялі ўдзел больш за 20 чалавек. Гэта службовыя асобы мясцовых адміністрацый, гар- і райвыканкамаў, прадстаўнікі ўпраўлення землеўпарадкавання, галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі абласнога выканаўчага камітэта.

Удзельнікі семінара абмяняліся станоўчым вопытам арганізацыі дзейнасці ў названых службах "адно акно". У прыватнасці, заслугоўвае ўвагі вопыт, укаранёны службай "адно акно" адміністрацыі Першамайскага раёна г. Віцебска ў частцы стварэння блок-груп на інфармацыйнай электроннай чарзе з мэтай спрашчэння пошуку грамадзянамі прыдатнай жыццёвай сітуацыі, якая патрабуе вырашэння ў рамках ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры.

Прасторнае памяшканне названай службы дазволіла арганізаваць адпаведныя функцыянальныя зоны для грамадзян са стварэннем для іх камфортных умоў чакання і прыёму (маюцца два дзіцячыя куткі, пітная вада, неабходныя канцылярскія прыналежнасці, безбар'ернае асяроддзе і г.д.)

Інфармацыя і фота ГУЮ Віцебскага аблвыканкама