Наталля Філіпава з працоўным візітам у Брэсцкай вобласці

Сёння першы намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава наведала з працоўным візітам Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці.

Наталля Філіпава прыняла ўдзел у пасяджэнні Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта, адным з пытаннем якога з'яўляўся ход выканання Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва".

У рамках абмеркавання названага пытання першым намеснікам Міністра ўнесены прапановы па праекту рашэння, якія датычацца канкрэтызацыі мерапрыемстваў па рэалізацыі названай Дырэктывы, у тым ліку па паляпшэнню ўмоў работы службаў "адно акно".

Наталля Філіпава таксама правяла асабісты прыём грамадзян, азнаёмілася з дзейнасцю службы "адно акно" Івацэвіцкага райвыканкама, аддзела рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану і аддзела прымусовага выканання.