Новае памяшканне службы «адно акно» расчыніла свае дзверы для жыхароў Навабеліцкага раёна Гомеля
Адным з падарункаў гамяльчанам да Дня горада і Дня народнага адзінства стала адкрыццё новага памяшкання службы "адно акно" Навабеліцкага раёна. Ва ўрачыстым мерапрыемстве, якое адбылося сёння, прыняла ўдзел Анастасія Залатухіна, намеснік начальніка ўпраўлення метадалогіі адміністрацыйных працэдур і каардынацыі дзейнасці службы "адно акно" галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Міністэрства юстыцыі.
Нашым прадстаўніком было адзначана, што адной з прыярытэтных задач дзяржаўнага кіравання, у тым ліку з улікам абноўленых палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва", з'яўляецца ўдасканаленне сферы ажыццяўлення адміністрацыйных. працэдур.
У сувязі з гэтым важнае значэнне мае забеспячэнне належнай арганізацыі месц прыёму грамадзян пры іх звароце за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур, стварэнне для іх максімальна камфортных умоў з захаваннем іміджавага складальніка.
Вынікі праведзенага ўдасканалення арганізацыі дзейнасці службы "адно акно" Навабеліцкага раёна горада Гомеля заслугоўваюць увагі. У новым і прасторным памяшканні абсталяваны месцы для чакання, устаноўлены тэрмінал электроннай чаргі, на сцяне размешчана інфармацыйнае табло, арганізаваны дзіцячы куток. Паблізу будынка дастатковая колькасць парковачных месцаў. Прадумана прастора і для знаходжання асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
Адначасова ў рамках візіту ў горад Гомель быў ажыццёўлены маніторынг дзейнасці службы "адно акно" Цэнтральнага раёна абласнога цэнтра.