Зарэгістравана Грамадскае аб’яднанне «Беларускае таварыства практолагаў»
Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 8 студзеня 2024 г. зарэгістравана Грамадскае аб’яднанне «Беларускае таварыства практолагаў».
Дадзеная юрыдычная асоба мае статус рэспубліканскага грамадскага аб’яднання.
Мэтамі дзейнасці Грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства практолагаў» з’яўляюцца:
• навуковае і практычнае садзейнічанне развіццю практалогіі і сумежных дысціплін;
• укараненне ў практыку перадавога вопыту і найноўшых дасягненняў у галіне практалогіі.