Распрацаваны новы агульнадзяржаўны класіфікатар Рэспублікі Беларусь АКРБ 010-2023 "Уніфікаваныя дакументы"

Пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 6  снежня 2023 г. № 75 "Аб зацвярджэнні, увядзенні ў дзеянне і адмене агульнадзяржаўнага класіфікатара Рэспублікі Беларусь" зацверджаны і ўведзены ў дзеянне агульнадзяржаўны класіфікатар Рэспублікі Беларусь АКРБ 010-2023 "Уніфікаваныя дакументы".

Класіфікатар уводзіцца ў дзеянне з 1 лютага 2024 г. узамен агульнадзяржаўнага класіфікатара Рэспублікі Беларусь АКРБ 010-95 «Уніфікаваныя дакументы» (зацверджаны пастановай Камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь ад 29 верасня 1995 г.).

Паўнамоцтвы на вядзенне АКРБ 010-2023 ускладзены на ўстанову "Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы".

АКРБ 010-2023 з'яўляецца тэхнічным нарматыўным прававым актам, які забяспечвае сістэматызацыю і уніфікацыю дакументаў, якія выкарыстоўваюцца ў пэўных сферах дзейнасці дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі незалежна ад формы ўласнасці і арганізацыйна-прававой формы. АКРБ 010-2023 прызначаны для выкарыстання арганізацыямі ў галіне апрацоўкі (сістэматызацыі, уліку, аналізу) і пошуку дакументаванай інфармацыі, якая выкарыстоўваецца в ўпраўленні.

Новы класіфікатар распрацаваны з улікам змянення прававых падстаў распрацоўкі і вядзення нацыянальнай сістэмы класіфікацыі і кадавання тэхніка-эканамічнай і сацыяльнай інфармацыі, улічвае існуючую сістэму класіфікацыі і кадзіравання дакументаванай інфармацыі ва ўніфікаваных сістэмах дакументацыі Рэспублікі Беларусь, адпавядае сучаснаму эканамічнаму, сацыяльнаму, навуковаму і тэхнічнаму ўзроўню развіцця дзяржавы і грамадства.