Змяняюцца патрабаванні да кіраўніка і намесніка рыэлтарскай арганізацыі

16 мая 2026 г. у сілу ўступаюць нормы Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 кастрычніка 2022 г. "Аб ліцэнзаванні", якія змянілі патрабаванні да кіраўніка і намесніка кіраўніка рыэлтарскай арганізацыі.

Дадзеную пасаду змогуць займаць толькі асобы, якія з'яўляюцца ўладальнікамі пасведчання аб атэстацыі рыэлтара.

З улікам выкладзенага кіраўнікам рыэлтарскіх арганізацый неабходна ўжо зараз прымаць меры да ўпарадкавання штата ў адпаведнасці з новымі патрабаваннямі.

Так, калі кіраўнік або яго намеснік не з'яўляецца атэставаным спецыялістам, то для прадаўжэння работы на названай пасадзе яму неабходна атрымаць пасведчанне аб атэстацыі рыэлтара, здаўшы іспыт у Міністэрстве юстыцыі.

Такі іспыт праводзіцца на сталай аснове.

У мінулым годзе ўладальнікамі пасведчання сталі 348 асоб.