Пасяджэнне Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь

Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь прыняты іспыт у прэтэндэнтаў, якія маюць намер стаць адвакатамі.

Паспяхова здалі экзамен і ў бліжэйшы час будуць прыняты ў члены Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Кукса Сяргей Аляксандравіч і Сацункевіч Анастасія Ігараўна.

Кваліфікацыйнай камісіяй праведзена чарговая атэстацыя адвакатаў тэрытарыяльных калегій адвакатаў.

Па выніках атэстацыі прыняты рашэнні:

аб адпаведнасці адвакатаў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Варава В.Л., Грышукевіча В.У., Кісель Н.П., Макарчык Н.І., Пятровіча Д.Э., Слобінай І.Л. і адваката Мінскай абласной калегіі адвакатаў Гусаравай Н.У. патрабаванням заканадаўства;

аб няпоўнай адпаведнасці адваката Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Барташ І.Ч. патрабаванням заканадаўства з адтэрміноўкай атэстацыі на шэсць месяцаў, пры ўмове выканання рэкамендацый Кваліфікацыйнай камісіі.

Кваліфікацыйнай камісіяй таксама прыняты рашэнні аб магчымасці спынення ліцэнзій на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці ў дачыненні:

Данілевіча А.С. – у сувязі з прынятым Мінскай гарадской калегіяй адвакатаў рашэннем аб выключэнні адваката ў сувязі з уступленнем у законную сілу прыгавору суда аб прызнанні яго вінаватым ва ўчыненні наўмыснага злачынства;

Пятрова В.А. – у сувязі з немагчымасцю выканання адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі, пацверджанай рашэннем Кваліфікацыйнай камісіі ад 28 верасня 2023 г.