Віншаванне Міністра юстыцыі з Днём Канстытуцыі
Паважаныя калегі, работнікі і ветэраны органаў юстыцыі!
Віншую вас з адным з найважнейшых дзяржаўных свят - Днём Канстытуцыі!
Асноўны Закон нашай краіны выступае трывалым падмуркам развіцця дзяржавы і грамадзянскай супольнасці, надзейна абараняючы правы і свабоды грамадзян. Гэта сімвал адзінства нашага народа і нашай агульнай адказнасці перад будучымі пакаленнямі.
У гэтым важнейшым прававым акце ўвасоблены багаты гістарычны вопыт і мудрасць продкаў, замацаваны ключавыя каштоўнасці беларускага народа - палітычныя, маральныя і ідэалагічныя. Развіваючыся разам з беларускім грамадствам, Канстытуцыя дакладна вызначае сучасныя нацыянальныя прыярытэты, аберагае гістарычную памяць і традыцыі, забяспечваючы трываласць і адзінства грамадства.
Захаванне палажэнняў Канстытуцыі, няўхільная павага да права і актыўная грамадзянская пазіцыя кожнага з нас служаць залогам умацавання дзяржаўнасці, захавання стабільнасці і далейшага паступальнага руху наперад.
Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні і новых поспехаў на карысць нашай Радзімы!
Міністр юстыцыі
Я.І.Каваленка