Сцяпура Ірына Альбертаўна

Намеснік Міністра

Прыёмная: +375-17 200-96-84

Асабісты прыём - трэцяя серада месяца 8.00 - 13.00

(папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэл. +375-17 200 96 84)

На намесніка Міністра юстыцыі ўскладаюцца:

  • арганізацыя рэгулявання натарыяльнай дзейнасці і кіраўніцтва натарыятам, кантролю за прытрымліваннем натарыусамі, Беларускай натарыяльнай палатай, яе арганізацыйнымі структурамі заканадаўства аб натарыяце, а таксама за прытрымліваннем натарыусамі заканадаўства аб прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння;

  • забеспячэнне дзяржаўнай рэгістрацыі Беларускай натарыяльнай палаты, змяненняў і (або) дапаўненняў, якія ўносяцца ў яе Статут;

  • забеспячэнне рэгістрацыі абласных і Мінскай гарадской натарыяльных палат;

  • ажыццяўленне агульнага і метадычнага кіраўніцтва рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану аддзеламі запісу актаў грамадзянскага стану раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, Дамамі (Палацамі) грамадзянскіх абрадаў гарадскіх выканаўчых камітэтаў, гарадскімі (гарадоў раённага падпарадкавання), пасялковымі, сельскімі выканаўчымі і распарадчымі органамі, а таксама кантролю за рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану гэтымі органамі;

  • арганізацыя агульнага і метадычнага кіраўніцтва дзейнасцю архіваў органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, галоўных ўпраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама;

  • ажыццяўленне метадычнага кіраўніцтва рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану консульскімі ўстановамі, а таксама дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі Рэспублікі Беларусь у выпадку выканання імі консульскіх функцый;

  • ажыццяўленне папярэдняга сведчання афіцыйных дакументаў, складзеных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, выходных з судоў, галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, натарыяльных архіваў, ад натарыусаў, у мэтах іх наступнай легалізацыі;

  • развіццё медыяцыі;

  • ажыццяўленне паўнамоцтваў па пытаннях рэгулявання адвакацкай дзейнасці;

  • арганізацыя ліцэнзавання адвакацкай дзейнасці, аказання юрыдычных паслуг, рыэлтарскай дзейнасці, кантролю за выкананнем ліцэнзіятамі, якія ажыццяўляюць дадзеныя віды дзейнасці, заканадаўства аб ліцэнзаванні, у тым ліку ліцэнзійных патрабаванняў, а таксама кантролю за прытрымліваннем імі заканадаўства аб прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння;

  • выдача прадпісанняў на правядзенне праверак (выбарачных, пазапланавых), унясенне ў іх змяненняў і (або) дапаўненняў, прыпыненне і прадаўжэнне правядзення праверак, прадаўжэнне тэрміну падачы пярэчанняў, прызначэнне пазапланавых праверак, прыняцце рашэнняў аб правядзенні маніторынгаў па пытанням, якія датычацца да кампетэнцыі Міністэрства ў сферы кантрольнай (нагляднай) дзейнасці;

  • забеспячэнне дзяржаўнай рэгістрацыі калегій адвакатаў, змяненняў і (або) дапаўненняў, якія ўносяцца ў іх статуты;

  • забеспячэнне ліквідацыі тэрытарыяльных калегій адвакатаў;

  • забеспячэнне дзяржаўнай рэгістрацыі арганізацый, якія забяспечваюць правядзенне медыяцыі;

  • ажыццяўленне дзяржаўнай рэгістрацыі Палаты рыэлтараў, змяненняў і (або) дапаўненняў, якія ўносяцца ў яе статут;

  • агульная каардынацыя дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы «адно акно» па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур.

Намеснік Міністра юстыцыі кіруе работай:

упраўлення натарыяту і загсаў;

упраўлення адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці;

упраўлення метадалогіі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур.