Каваленка Яўген Іосіфавіч

Міністр юстыцыі

Прыёмная: +375-17 306-37-28

Асабісты прыём - першая серада кожнага месяца 8:00 - 13:00

(папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца ў другі і трэці аўторак кожнага месяца з 09:00 дa 13:00 па тэл. +375-17 200-86-87)

Запіс на асабісты прыём у электронным выглядзе на сайце Міністэрства спыняецца за тры працоўныя дні да даты прыёму.
Абавязкі і задачы Міністра

Узначальвае і арганізуе работу Міністэрства юстыцыі, праводзіць дзяржаўную палітыку і ажыццяўляе рэгуляванне і кіраванне ў сферы юстыцыі, каардынуе дзейнасць у гэтай сферы іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў Рэспублікі Беларусь, нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на Міністэрства задач і функцый.

Асноўнымі задачамі Міністра з'яўляюцца:
  • рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі;
  • забеспячэнне эфектыўнай дзейнасці цэнтральнага апарата міністэрства і яго сістэмы;
  • кантроль за выкананнем актаў заканадаўства ў сферы юстыцыі;
  • інфармацыйнае забеспячэнне і суправаджэнне дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі;
  • арганізацыя прадстаўлення ў межах кампетэнцыі Міністэрства юстыцыі інтарэсаў Рэспублікі Беларусь на міжнародным узроўні.