Падведзены вынікі штогадовага конкурсу на прыз імя У.Д.Спасовіча
Паважаныя пераможцы, дыпламанты і ўдзельнікі конкурсу
інфармацыйных матэрыялаў па прававой тэматыцы
на прыз імя Уладзіміра Данілавіча Спасовіча!
Ад імя Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і ад конкурснай камісіі хачу падзякаваць вам не толькі за дастойны ўдзел у конкурсе, але і за вашу штодзённую карпатлівую працу па прававой асвеце і фарміраванні прававой культуры грамадзян Беларусі!
Пацвярджэннем таму з'яўляецца больш сотні вашых работ, дасланых на конкурс. Гэта не толькі навуковыя публікацыі, інфармацыйныя матэрыялы, эфіры тэлерадыёпраграм на прававую тэматыку, але і паўнавартасныя выданні і нават творчыя праекты. Усе гэтыя работы – скарбніца ідэй і ініцыятыў юрыдычнай супольнасці, галоўная мэта якіх, – давядзенне да шырокага кола грамадскасці інфармацыі пра праблемы і дасягненні ў сферы права.
Невыпадкова галоўны прыз конкурсу, заснаванага Міністэрствам юстыцыі, названы ў гонар Уладзіміра Данілавіча Спасовіча – аднаго з самых таленавітых дзеячаў беларускай юрыспрудэнцыі, выдатнага адваката, публіцыста і літаратуразнаўца, для якога закон і праўда былі жыццёвым дэвізам. Яго асоба па праву заслугоўвае быць аб'ектам нашага гонару, годным прыкладам для сённяшніх пакаленняў юрыстаў.
Несумненна, галоўная задача юрыста – служыць закону. Пракуроры, следчыя, суддзі, адвакаты, натарыусы, юрысконсульты, медыятары, выкладчыкі юрыдычных дысцыплін і студэнты – усе яны па меры сіл імкнуцца ўнесці свой уклад у будаўніцтва прававой дзяржавы, фарміраванне прававой культуры грамадства. Актыўна ў гэтую працу ўключаюцца і журналісты, гэта яны транслююць людзям новаўвядзенні заканадаўства, даступнай мовай даносяць часам складаныя для ўспрымання нормы права, з лёгкасцю наладжваюцца на адзіны дыяпазон з грамадзянамі і распавядаюць аб праве даступна.
Менавіта дзякуючы вам конкурс інфармацыйных матэрыялаў па прававой тэматыцы на прыз імя У.Д.Спасовіча стаў не толькі папулярным і прэстыжным, але і ўвесь час развіваецца, папаўняецца новымі намінацыямі, пашырае геаграфію ўдзельнікаў.
Прыміце шчырую падзяку за вашу работу, адданасць прафесіі і справе, якую вы праяўляеце ў сваёй штодзённай працы, за ваш уклад у нашу агульную справу па ўмацаванню законнасці, правапарадку і павышэнню юрыдычнай пісьменнасці насельніцтва.
Жадаю вам моцнага здароўя, міру, шчасця і дабрабыту!
З павагай,
Міністр юстыцыі
Рэспублікі Беларусь А.Л. Сліжэўскі
Аб выніках конкурсу:
У Міністэрстве юстыцыі падведзены вынікі штогадовага конкурсу на прыз імя У.Д.Спасовіча, ён праводзіцца ўжо ў трынаццаты раз і з'яўляецца выдатным адлюстраваннем прафесійнай дзейнасці юрыстаў, раскрывае шматгранны вопыт па абароне праў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян, гісторыю развіцця права Беларусі, а таксама іншыя аспекты ў сферы нарматворчасці і правапрымянення.
Конкурс названы ў гонар выдатнага беларускага юрыста, публіцыста і літаратуразнаўца Уладзіміра Данілавіча Спасовіча. Удзел у ім прынялі юрысты, журналісты, медыятары, студэнты і інш. Работы прадстаўляліся як індывідуальна, так і ў складзе аўтарскіх калектываў. На конкурс было пададзена больш за сто работ.
Творчае спаборніцтва праводзілася па 11 намінацыях: суд, пракуратура, следства, выканаўчае вядзенне, адвакатура, натарыят, навука і права, гаспадарка і права, медыяцыя, права і журналістыка, студэнцкая навука.
Конкурснай камісіяй у вышэйназваных намінацыях вызначаны пераможцы і дыпламанты.
Намінацыя «Суд»:
Прыз – Аўтарскі калектыў навучальнага дапаможніка «Канстытуцыйнае правасуддзе» (пад рэдакцыяй члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара юрыдычных навук, прафесара Васілевіча Р.А.);
Дыплом – Аляксандраў Дзмітрый Пятровіч, суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.
Намінацыя «Пракуратура»:
Прыз – Аўтарскі калектыў выдання «Крымінальнае заканадаўства дзяржаў, якія мяжуюць з Рэспублікай Беларусь (параўнальны кантэнт-аналіз)» (пад агульнай рэдакцыяй Марчука В.В., Хоміча У.М.);
Дыплом – Аўтарскі калектыў навучальнага дапаможніка «Пракуратура ў замежных дзяржавах» (пад кіраўніцтвам Бегалiева Е.Н.).
Намінацыя «Следства»:
Прыз – рэдакцыйная калегія цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь (у складзе: Аземша С.Я., Вараўка Ю.В., Дубко М.А.) за падрыхтоўку Інфармацыйнага бюлетэня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь на тэму «Расследаванне крымінальных спраў аб асобах, якія прапалі без вестак, і крымінальных спраў аб злачынствах мінулых гадоў»;
Дыплом – Ганчарова Юлія Леанідаўна, намеснік начальніка аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Намінацыя «Выканаўчае вядзенне»:
Дыплом – Канапелька Сяргей Пятровіч, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама;
Дыплом – Упраўленне прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама.
Намінацыя «Адвакатура»:
Прыз – Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў (журнал «Адвакат»);
Дыплом – Мясаедава Святлана Мікалаеўна, вядучы архівіст аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў установы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці».
Намінацыя «Натарыят»:
Прыз – Бернатовiч Таццяна Аляксееўна, натарыус Гродзенскай натарыяльнай акругі;
Дыплом – Зарэцкая Святлана Аляксееўна, натарыус Брэсцкай натарыяльнай акругі.
Намінацыя «Навука і права»:
Прыз – Аўтарскі калектыў выдання «Курс крымінальнага права» (пад рэдакцыяй доктара юрыдычных навук, прафесара Грунтова I.А. і кандыдата юрыдычных навук, дацэнта Шыдлоўскага А.В.);
Дыплом – Аўтарскі калектыў выдання «Тэарэтыка-прававыя аспекты развіцця экалагічнага, прыродарэсурснага і аграрнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь у кантэксце ўдзелу Рэспублікі Беларусь у інтэграцыйных працэсах» (пад рэдакцыяй кандыдата юрыдычных навук, дацэнта Манкевіч I.П.).
Намінацыя «Гаспадарка і права»:
Прыз – Аўтарскі калектыў выдання «Тэарэтыка-прыкладныя аспекты развіцця грамадзянскага заканадаўства Рэспублікі Беларусь» (пад рэдакцыяй доктара юрыдычных навук, прафесара Бандарэнкі Н.Л. і кандыдата юрыдычных навук, дацэнта Бакіноўскай В.А.);
Дыплом – Пархімовіч Анастасія Мікалаеўна, юрысконсульт ТАА «Апп продакшн».
Намінацыя «Медыяцыя»:
Дыплом – Аўтарскі калектыў выдання «Практычнае кіраўніцтва па стварэнні школьных службаў медыяцыі ў Рэспубліцы Беларусь» (пад рэдакцыяй кандыдата юрыдычных навук, дацэнта Бельскай I.А.).
Намінацыя «Права і журналістыка»:
Прыз – Сідарок Ірына Мікалаеўна, спецыяльны карэспандэнт газеты «Звязда»;
Дыплом – Басалыга Аляксандр Яўгенавіч, намеснік начальніка ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Намінацыя «Студэнцкая навука»:
Дыплом – Скшыдлеўска Эльжбета Вітольдаўна, намеснік начальніка інфармацыйна-аналітычнага аддзела ДУ «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці», студэнт магістратуры юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Спецыяльныя прызы конкурсу:
Адвакаты Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў (пастаноўка спектакля «Пінская шляхта»);
Сувораў Аляксандр Міхайлавіч (выданне «Летапіс стагоддзя. Органы юстыцыі Рэспублікі Беларусь»).
Прызы і дыпломы будуць у бліжэйшы час ўручаны пераможцам конкурсу.
