Прадстаўнік Міністэрства юстыцыі прыняў удзел у пасяджэнні Каардынацыйнай групы Беларусь – ЕС
17-18 снежня 2019 года ў г. Брусэлі (Каралеўства Бельгія) праходзіла восьмае пасяджэнне Каардынацыйнай групы Беларусь – ЕС.
У рабоце пасяджэння прыняў удзел Аляксандр Басалыга, намеснік начальніка ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва.
Прадстаўнік Міністэрства юстыцыі выступіў з дакладам па тэме сумеснай работы з Еўрапейскім саюзам у сферы развіцця сістэмы ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур. Акрамя таго, была прадстаўлена дзейнасць Міністэрства юстыцыі па ўдасканаленні парадку рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, узаемадзеяння з гэтымі арганізацыямі па актуальных пытаннях ажыццяўлення іх дзейнасці.
Удзел у мерапрыемстве быў забяспечаны ў рамках праекта Еўрапейскага саюза МОSТ.