Міністэрствам юстыцыі прыпынена дзеянне ліцэнзіі рыэлтарскай арганізацыі ТАА «Гатовыя рашэнні»

26 сакавіка 2020 г. Міністэрствам юстыцыі прынята рашэнне аб прыпыненні дзеяння ліцэнзіі на аказанне рыэлтарскіх паслуг, выдадзенай ТАА «Гатовыя рашэнні».

У лютым цяперашняга года названай арганізацыі было вынесена прадпісанне аб ліквідацыі парушэнняў ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў, якія прад'яўляюцца да рыэлтарскай арганізацыі пры аказанні паслуг. Парушэнні выяўлены ў рамках разгляду зваротаў спажыўцоў і выказаліся ў невыкананні ТАА «Гатовыя рашэнні» Правіл ажыццяўлення рыэлтарскай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 г. № 15. Сярод іншых – парушэнне парадку афармлення і рэгістрацыі дагавораў на аказанне рыэлтарскіх паслуг, заключаных са спажыўцамі, якія звярнуліся за дапамогай у найме жылля.

ТАА «Гатовыя рашэнні» быў дадзены тэрмін для ліквідацыі выяўленых парушэнняў і прыняцця мер да належнай арганізацыі работы ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства. Аднак меры па ліквідацыі парушэнняў названай арганізацыяй не прыняты.

У сувязі з тым, что парушэнні не ліквідаваны, дакументы, якія пацвярджаюць ліквідацыю парушэнняў, не прадстаўлены, дзеянне ліцэнзіі ТАА «Гатовыя рашэнні» прыпынена з 30 сакавіка 2020 г. па 30 мая 2020 г.

Міністэрства юстыцыі звяртае ўвагу, што ў перыяд прыпынення дзеяння ліцэнзіі ТАА «Гатовыя рашэнні» не мае права ажыццяўляць рыэлтарскую дзейнасць.

Для скасавання заключаных з ТАА «Гатовыя рашэнні» дагавораў на аказанне рыэлтарскіх паслуг спажыўцам неабходна звяртацца ў названую арганізацыю.

уверх