У Міністэрстве юстыцыі падведзены вынікі конкурсу сярод нарматворчых органаў і супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу нарматыўных прававых актаў
У Міністэрстве юстыцыі ў рамках правядзення конкурсу сярод нарматворчых органаў і супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу, адбылося пасяджэнне конкурснай камісіі, на якім былі разгледжаны паказчыкі дзейнасці ўдзельнікаў конкурсу за перыяд з 1 красавіка 2019 года па 1 красавіка 2020 г.
На падставе рашэння конкурснай камісіі і ў адпаведнасці з загадам Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 8 чэрвеня 2020 г. № 112 «Аб выніках конкурсу сярод нарматворчых органаў і супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу» пераможцамі конкурсу прызнаны:
1. у намінацыі «Лепшы нарматворчы орган»:
1.1. у катэгорыі «20 і больш прынятых нарматыўных прававых актаў у год» – Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь;
1.2. у катэгорыі «меньш за 20 прынятых нарматыўных прававых актаў у год» – Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь;
2. у намінацыі «Лепшы нарматворчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню» – Нясвіжскі раённы Савет дэпутатаў і Нясвіжскі раённы выканаўчы камітэт;
3. у намінацыі «Лепшы эксперт» – Паўлава Аліна Васільеўна, кансультант упраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы і метадалогіі яе правядзення галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў.
Пахвальных водгукаў удастоены:
1. у намінацыі «Лепшы нарматворчы орган»:
1.1. у катэгорыі «20 і больш прынятых нарматыўных прававых актаў у год» – Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, Гродзенскі абласны Савет дэпутатаў і Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт;
1.2. у катэгорыі «меньш за 20 прынятых нарматыўных прававых актаў у год» – Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь;
2. у намінацыі «Лепшы нарматворчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню» – Воранаўскі раённы Савет дэпутатаў і Воронаўскі раённы выканаўчы камітэт, Кармянскі раённы Савет дэпутатаў і Кармянскі раённы выканаўчы камітэт.
Віншуем пераможцаў!