Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь прыняла ўдзел у акцыі па бясплатным юрыдычным кансультаванні грамадзян, прымеркаванай да Года малой радзімы

У рамках абвешчанага Кіраўніком дзяржавы 2018 года Годам малой радзімы 14-15 чэрвеня 2018 г. намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Старавойтаў М.М. пры ўдзеле старшыні Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Чайчыца В.І., начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Маймусава А.С., старшыні Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў Дзяменцьевай С.В., старшыні Магілёўскай абласной натарыяльнай палаты Чайковай В.М. правёў у г. Касцюковічы Магілёўскай вобласці акцыю па бясплатным юрыдычным кансультаванні.

Прававую кансультатыўную дапамогу па пытаннях жыллёвага, працоўнага, зямельнага заканадаўства, а таксама прымусовага выканання судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў атрымалі грамадзяне Касцюковіцкага і Клімавіцкага раёнаў.

У рамках акцыі натарыусы натарыяльнай канторы Касцюковіцкага раёна ажыццявілі выезд да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны па пытаннях афармлення права ўласнасці на нерухомую маёмасць і пасведчання завяшчання.

Правядзенне падобных мерапрыемстваў даюць магчымасць грамадзянам атрымаць бясплатную кваліфікацыйную юрыдычную дапамогу, накіраваную на вырашэнне актуальных пытанняў і павышэнне якасці забеспячэння іх жыццядзейнасці.

Намеснік Міністра таксама прыняў удзел у пасяджэнні Касцюковіцкага райвыканкама, на якім разглядалася пытанне аб рэалізацыі ў раёне патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года №18 «О дополнительных мерах по государственной защите детей в неблагополучных семьях».

Па выніках правядзення пасяджэння райвыканкама адбылося абмеркаванне асобных прававых пытанняў з кіраўнікамі раённых арганізацый і прадпрыемстваў.

Старавойтаў М.М. таксама азнаёміўся з арганізацыяй працы юрыдычнай кансультацыі і натарыяльнай канторы Касцюковіцкага раёна, а таксама аддзела загса Касцюковіцкага райвыканкама.

уверх