Міністэрства юстыцыі правяло міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Роля органаў юстыцыі ў фарміраванні прававой дзяржавы»

8 лютага 2019 года ў горадзе Мінску адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Роля органаў юстыцыі ў фарміраванні прававой дзяржавы», прымеркаваная да стагоддзя органаў юстыцыі Беларусі.

Адкрываючы мерапрыемства, Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Леанідавіч Сліжэўскі цяпло прывітаў гасцей і падзякаваў за ўдзел.

Выступаючы з асноўным дакладам, Міністр раскрыў гістарычныя вехі, прадставіў напрамкі работы ведамства і бачанне далейшага развіцця сістэмы органаў юстыцыі.

З прывітальным словам выступілі: Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валерый Вацлававіч Міцкевіч, Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Пётр Пятровіч Міклашэвіч.

У канферэнцыі прынялі ўдзел Міністр юстыцыі Азербайджанскай Рэспублікі Фікрэт Фаррухавіч Мамедаў, Міністр юстыцыі Рэспублікі Таджыкістан Рустам Шохмурод, Першы намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Ўзбекістан Махмуд Шухратовіч Истамаў, упаўнаважаны Расійскай Федэрацыі пры Еўрапейскім Судзе па правах чалавека − намеснік Міністра юстыцыі Расійскай Федэрацыі Міхаіл Львовіч Гальперын, якія прадставілі вопыт сваіх дзяржаў у сферы юстыцыі.

Таксама ў ходзе канферэнцыі выступілі прадстаўнікі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў, Беларускай натарыяльнай палаты, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

У завяршэнне канферэнцыі прадставіць свой погляд на працу ў Міністэрстве юстыцыі і будучыню ведамства, было даверана маладому спецыялісту − Дар'і Богдан.

Канферэнцыя дазволіла з розных бакоў разгледзець ролю органаў юстыцыі ў фарміраванні прававой дзяржавы.

уверх