У Міністэрстве юстыцыі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лепшых нарматворчых органаў
30 чэрвеня 2020 г. намеснікам Міністра юстыцыі Філіпавай Наталляй Мікалаеўнай ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаны дыпломы і пахвальныя водгукі пераможцам і ўдзельнікам конкурсу сярод нарматворчых органаў і супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу нарматыўных прававых актаў.
Уручаючы ўзнагароды, Наталля Мікалаеўна адзначыла, што «нарматворчая дзейнасць – значны функцыянал любога дзяржаўнага органа. Менавіта праз нарматыўныя прававыя акты рэалізуюцца дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы дзяржаўных органаў у той ці іншай галіне, вызначаюцца прававыя рамкі існавання нашага грамадства. І ад таго, наколькі якасна і ўсебакова прапрацаваны палажэнні актаў на этапе іх падрыхтоўкі і юрыдычнай экспертызы, залежыць эфектыўнасць іх правапрымянення».
«Правядзенне дадзенага конкурсу, несумненна, спрыяе не толькі павышэнню якасці нарматворчай дзейнасці, але і маральнаму заахвочванню і прафесійнаму стымуляванню работнікаў нарматворчых органаў і экспертаў, якія праводзяць абавязковую юрыдычную экспертызу» – падкрэсліла намеснік Міністра юстыцыі.
Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ўзнагароджаных дзяржаўных органаў, у прыватнасці Першы намеснік Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Вежнавец Іван Валер'евіч, намеснік Старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Дабрэга Кірыл Віктаравіч, а таксама кіраўнікі юрыдычных службаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Віншуем пераможцаў!
