Міністр юстыцыі прыняў удзел у рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

26 снежня 2018 года Міністр юстыцыі А.Л.Сліжэўскі ў рамках правядзення рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведаў ДУА «Бярозкаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа Докшыцкага раёна» ў Віцебскай вобласці для віншаванні дзяцей з надыходзячымі навагоднімі святамі.

Навучэнцам і выхаванцам дзіцячага сада - школы Міністр юстыцыі падарыў мультымедыйны экран для выкарыстання ў навучальным працэсе, а таксама салодкія навагоднія падарункі. Прадстаўнікі раённых уладаў таксама ўручылі установе адукацыі падарунак – сертыфікат на набыццё спартыўнага інвентара.

Выкладчыкі і дзеці чакалі сустрэчы і падрыхтавалі для гасцей навагодні спектакль, чыталі вершы, спявалі песні. А завяршылася свята яркім вясёлым карагодам вакол навагодняй елкі. Усе ўдзельнікі свята атрымалі вясёлы настрой і станоўчы зарад энергіі на цэлы год.

уверх