Міністр юстыцыі прыняў удзел у пасяджэнні адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска і наведаў аддзелы прымусовага выканання Першамайскага і Чыгуначнага раёнаў г. Віцебска

15 чэрвеня 2018 года Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Сліжэўскі прыняў удзел у пасяджэнні адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска, на якім было разгледжана пытанне аб ходзе рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 «О дополнительных мерах по государственной защите детей в неблагополучных семьях» ў Кастрычніцкім раёне г. Віцебска.

У ходзе пасяджэння адміністрацыі раёна з удзелам Міністра былі заслуханы вынікі працы суб'ектаў прафілактыкі па рэалізацыі патрабаванняў названага Дэкрэта, абмеркаваны існуючыя на практыцы праблемныя пытанні, звернута ўвага ўсіх зацікаўленых на невысокі працэнт вяртання дзяцей у біялагічныя сем'і, праца асобных устаноў адукацыі па раннім выяўленні сямейнага недабрабыту прызнана недастатковай.

У мэтах удасканалення далейшай працы па выкананні Дэкрэта вызначаны канкрэтныя мерапрыемствы, накіраваныя на далейшае ўдасканаленне ўзаемадзеяння мясцовых службаў па выкананні патрабаванняў Дэкрэта №18, сярод якіх прыняцце дадатковых мер па павелічэнні працоўнай нагрузкі на абавязаных асоб, арганізацыі адпрацоўкі дапушчаных імі прагулаў у непрацоўны час альбо выхадны дзень, актывізацыя работы па вышуку абавязаных асоб, выкананню імі працоўнай дысцыпліны, забеспячэнню іх дастаўкі для праходжання медыцынскай камісіі і на працоўныя месцы.

У гэты ж дзень Міністра правёў сустрэчы з судовымі выканаўцамі аддзелаў прымусовага выканання Першамайскага і Чыгуначнага раёнаў г. Віцебска, у ходзе якіх былі абмеркаваны бягучыя пытанні дзейнасці, звязаныя з прымусовым выкананнем судовых рашэнняў і іншых выканаўчых дакументаў, у тым ліку неабходнасць скарачэння рэшткаў выканаўчых вытворчасцяў, аператыўнасці спагнання сум па выканаўчых дакументах ў даход дзяржавы, а таксама наяўныя недахопы ў працы судовых выканаўцаў.

уверх