Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі «Шлях развіцця сістэмы юстыцыі: станоўчы вопыт»

22 лістапада 2018 г. у г. Баку (Азербайджанская Рэспубліка) Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Сліжэўскі па запрашэнні Міністра юстыцыі Азербайджанскай Рэспублікі Фікрэта Мамедава прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі «Шлях развіцця сістэмы юстыцыі: станоўчы вопыт».

Міжнародная канферэнцыя, прымеркаваная да 100-годдзя азербайджанскай юстыцыі, сабрала кіраўнікоў міністэрстваў юстыцыі шэрагу дзяржаў, міжнародных арганізацый, прадстаўнікоў прафесійнай супольнасці.

Выступленне Міністра юстыцыі Беларусі на канферэнцыі было прысвечана станоўчай практыцы беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва ў сферы юстыцыі, а таксама асноўным напрамкам развіцця Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўляючы замежным калегам вопыт міжведамаснага ўзаемадзеяння з Азербайджанам, Міністр юстыцыі, у прыватнасці, адзначыў: «Беларуска-азербайджанскія адносіны на ўсіх узроўнях з'яўляюцца ўзорнымі. Сёння двухбаковае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Азербайджанам развіваецца імклівымі тэмпамі ў розных галінах, у тым ліку, гандлёва-эканамічнай, ахове здароўя, адукацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях, спорце, турызме, у сферы інвестыцый. Велізарная заслуга ў гэтым належыць прэзідэнтам дзвюх краін: Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку і Ільхаму Гейдаравічу Аліеву. У беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва ёсць значныя поспехі, але яшчэ большы патэнцыял, што ў чарговы раз пацвердзіў візіт Прэзідэнта Азербайджана ў Беларусь, які адбыўся на гэтым тыдні».

Алег Сліжэўскі з задавальненнем канстатаваў: «Паміж міністэрствамі юстыцыі Беларусі і Азербайджана сфарміравана і эфектыўна ўжываецца дагаворна-прававая база супрацоўніцтва ў сферы юстыцыі».

У рамках мерапрыемстваў канферэнцыі кіраўнікі прававых ведамстваў Беларусі і Азербайджана ў ходзе асобнай сустрэчы абмеркавалі дынамічнае развіццё двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы юстыцыі ў апошнія гады. Міністры юстыцыі дзвюх краін былі адзіныя ў меркаванні аб важнасці далейшага паглыблення міжведамаснага супрацоўніцтва.

На пляцоўцы канферэнцыі таксама адбылася сустрэча Міністра юстыцыі Беларусі з Міністрам юстыцыі Турцыі. Кіраўнікі ведамстваў з задавальненнем адзначылі ўступленне ў сілу 19 красавіка 2018 г. Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Турэцкай Рэспублікай аб прававой дапамозе па грамадзянскіх, гаспадарчых і крымінальных справах і дамовіліся абмеркаваць пытанне аб падрыхтоўцы міжведамаснага мемарандума аб супрацоўніцтве.

уверх