Міністр юстыцыі правёў сустрэчы з працоўнымі калектывамі аддзелаў прымусовага выканання і натарыусамі Магілёўскай вобласці.

17 ліпеня 2020 года Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі з удзелам начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Маймусава А.С. правёў сустрэчы з працоўнымі калектывамі аддзелаў прымусовага выканання Гарэцкага і Дрыбінскага раёнаў Магілёўскай вобласці.

         У ходзе наведвання аддзелаў прымусовага выканання Міністр юстыцыі азнаёміўся з умовамі размяшчэння судовых выканаўцаў¸ абмеркаваў з імі пытанні, звязаныя з прымусовым выкананнем судовых рашэнняў і іншых выканаўчых дакументаў, аператыўнасцю спагнання сум па выканаўчых дакументах, а таксама далейшыя шляхі зніжэння нагрузкі на судовых выканаўцаў. Начальнікі аддзелаў праінфармавалі Міністра аб узаемадзеянні судовых выканаўцаў з раённымі службамі і органамі ўлады, якія выступаюць спагнаннікамі ад імя дзяржавы.

         Па выніках наведвання аддзелаў галоўнаму ўпраўленню юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама дадзена даручэнне з улікам вопыту іншых рэгіёнаў рэспублікі прапрацаваць пытанне аб стварэнні на базе асобных раёнаў Магілёўскай вобласці межрайонных аддзелаў прымусовага выканання, што, у сваю чаргу, дазволіць раўнамерна размеркаваць нагрузку на судовых выканаўцаў.

         Пры наведваньні натарыяльнай канторы Горацкага раёна былі абмеркаваны пытанні, звязаныя з аказаннем натарыяльных паслуг грамадзянам і арганізацыям з улікам змяненняў, якія адбыліся у заканадаўстве. Загадчык натарыяльнай канторы Зайцава С.А. азнаёміла Міністра са структурай натарыяльных дзеянняў, распавяла аб працы натарыусаў па парадку здзяйснення выканаўчых надпісаў аб спагнанні запазычанасці па камунальных плацяжах.

уверх