Міністр юстыцыі звярнуўся з прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі Суда ЕАЭС

19 верасня 2019 года Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Сліжэўскі па запрашэнні Старшыні Суда Еўразійскага эканамічнага саюза Жалымбета Баішэва прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі «Пяць гадоў Дагавору аб Еўразійскім эканамічным саюзе: роля Суда», якая праходзіць у горадзе Мінску, і звярнуўся з прывітальным словам да яе ўдзельнікаў.

У сваім прывітальным слове Міністр юстыцыі асноўную ўвагу ўдзяліў пытанню выканання прынцыпа вяршэнства права ў Еўразійскім эканамічным саюзе.

Было адзначана, што наяўнасць у сістэме органаў ЕАЭС Суда з’яўляецца важнейшым паказчыкам прыхільнасці дзяржаў-членаў Саюза ідэі стварыць арганізацыю, якая будзе функцыянаваць у строгай адпаведнасці з дагаварнымі абавязацельствамі. Міністр выказаў упэўненасць у тым, што Суд ЕАЭС павінен стаць узорам у справе забеспячэння вяршэнства права ў Саюзе. Гэта значыць, што рашэнні Суда павінны выключаць магчымасць іх дваякага тлумачэння, павінны цалкам адпавядаць прававой аснове дзейнасці судовага органа.

Міністр адзначыў, што за пяць гадоў дзейнасці Суда напрацавана пэўная практыка, вызначаны напрамкі для паляпшэння прававой асновы працы Суда.

Міністр юстыцыі падзякаваў арганізатараў канферэнцыі за магчымасць абмеркаваць пытанні развіцця Суда ЕАЭС і пажадаў удзельнікам канферэнцыі поспехаў і плённых дыскусій.

уверх