Намеснік Міністра юстыцыі Андрэй Аўдзееў правёў сустрэчу з працоўным калектывам і азнаёміўся з работай галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама

У рамках рабочага візіту намеснік Міністра юстыцыі Андрэй Аўдзееў азнаёміўся з дзейнасцю ўпраўлення прымусовага выканання і ўпраўлення рэгістрацыі і ліцэнзавання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама.

 Падчас сустрэчы з працоўным калектывам ўпраўлення прымусовага выканання, у якой прынялі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама Плышэўскі І.А. і галоўны судовы выканаўца Трыкоза У.В., былі абмеркаваны пытанні, звязаныя з выкананнем судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў, узаемадзеяння судовых выканаўцаў з органамі і арганізацыямі, якія выступаюць спагнаннікамі па выканаўчых дакументах.

Па выніках работы за першае поўгоддзе 2020 года у структуры органаў прымусовага выканання г. Мінска забяспечана большая колькасць скончаных выканаўчых вядзенняў (276 029) у параўнанні з колькасцю ўзбуджаных (216 877). Сярэднямесячная нагрузка на аднаго судовага выканаўцу раённага адзела прымусовага выканання склала 213 выканаўчых вядзенняў. На 01.07.2020 г. судовымі выканаўцамі спагнана 14 265 тыс. рублёў ў даход дзяржавы.

Падчас наведвання ўпраўлення рэгістрацыі і ліцэнзавання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама намеснік Міністра юстыцыі Аўдзееў А.Д. азнаёміўся з пералікам аказваемых паслуг і адміністрацыйных працэдур, умовамі прыёма грамадзян і юрыдычных асоб. За шэсць месяцаў 2020 года ў Мінску было зарэгістравана 2272 юрыдычныя асобы і 4755 індывідуальных прадпрымальнікаў, адзначаецца скарачэнне колькасці зваротаў грамадзян для дзяржаўнай регістрацыі ў якасці ІП.

Значна павялічылася колькасць здяйсняемых адміністрацыйных працэдур па узгадненні наймення юрыдычных асоб праз вэб-партал АДР   (4 214).

Па выніках праведзеных сустрэч былі абмеркаваны праблемныя пытанні і дадзены канкрэтныя даручэнні па ўдасканальванні асобных напрамкаў дзейнасці.

уверх