Падведзены вынікі працы Савета міністраў юстыцыі дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў

19 лютага 2019 года ў г. Мінску адбылося пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў – удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах Садружнасці (далей – Савет), у рамках якога першы намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь С.У.Задзіран выступіў з дакладам па справаздачы аб дзейнасці Савета міністраў юстыцыі дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных дзяржаў (далей – СМЮ СНД, СНД).

У сваім выступе першы намеснік Міністра юстыцыі прадставіў агульныя напрамкі дзейнасці СМЮ СНД і вынікі працы за больш чым дзесяцігадовы перыяд яго існавання. Асаблівая ўвага была ўдзелена выніках працы СМЮ СНД, дасягнутым у 2018 годзе. Удзельнікі пасяджэння Савета таксама былі праінфарміраваны аб Плане дзейнасці СМЮ СНД на 2019-2023 гады і перспектывах працы над Пагадненнем СНД аб супрацоўніцтве па аказанні прававой дапамогі і абмену інфармацыяй пры ажыццяўленні прымусовага выканання судовых актаў, актаў іншых упаўнаважаных органаў і службовых асоб. Названым праектам Пагаднення прадугледжваецца стварэнне прававой базы для развіцця супрацоўніцтва пры аказанні прававой дапамогі і абмене інфармацыяй пры ажыццяўленні прымусовага выканання судовых актаў, абарона інфармацыі, якая перадаецца.

С.У.Задзіран таксама адказаў на зададзеныя членамі Савета пытанні аб дзейнасці СМЮ СНД.

Чарговае пасяджэнне СМЮ СНД адбудзецца ў Рэспубліцы Беларусь у другім паўгоддзі бягучага года.

уверх