Вызначаны даты бясплатных кансультацый маламаёмных грамадзян адвакатамі ў 2020 годзе
На пасяджэнні Савета Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў зацверджаны даты бясплатных кансультацый маламаёмных грамадзян.
У гэтым годзе адвакаты пракансультуюць з нагоды наступных дзяржаўных святаў і памятных дат:
-
13 сакавіка – Дня Канстытуцыі Беларусі,
-
8 мая – Дня Перамогі,
-
26 чэрвеня – Дня ўтварэння адвакатуры Беларусі,
-
1 кастрычніка – Дня пажылых людзей,
-
4 снежня – Дня юрыста.
Як правіла, ў гэтыя дні бясплатна кансультуюць ва ўсіх адвакацкіх арганізацыях краіны. Адвакаты тлумачаць дзеючае заканадаўства ў галіне працоўнага, грамадзянскага, сямейнага і жыллёвага права.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на сайце Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў http://www.rka.by/
