Падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж міністэрствамі юстыцыі Беларусі і Кубы

У рамках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Куба Мігеля Марыа Дыяс-Канэля Бермудэса ў Рэспубліку Беларусь 23 кастрычніка 2019 года адбылося падпісанне шэрагу міжнародных дагавораў, у тым ліку Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Куба аб узаемным супрацоўніцтве.

З беларускага боку Мемарандум падпісаў Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Сліжэўскі, з кубінскай – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Хуан Вальдэс Фігероа.

Мемарандум забяспечыць прававую аснову супрацоўніцтва прававых ведамстваў Беларусі і Кубы. У прыватнасці, палажэннямі Мемарандума прадугледжваецца абмен экспертнымі дэлегацыямі для мэт правядзення даследаванняў па прававой тэматыцы і навучання, абмен інфармацыяй аб прававых сістэмах дзяржаў, а таксама вопытам аб мерах, накіраваных на ўдасканаленне нацыянальных заканадаўстваў.

уверх