Прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі прынялі ўдзел у X Міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай пытанням прымусовага выканання

У Маскве (Расійская Федэрацыя) адбылася юбілейная X Міжнародная канферэнцыя «Прымусовае выкананне: сучасны стан і вектары развіцця».

Ад Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Міністра юстыцыі Аўдзееў А.Д., начальнік галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання – Галоўны судовы выканаўца Рэспублікі Беларусь Каваленка Д.У., намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання – начальнік упраўлення прававога забеспячэння Макаранка Л.М .

У ходзе канферэнцыі ўдзельнікі з розных краін абмеркавалі этапы далейшага развіцця сістэмы прымусовага выканання ў рамках тэмы канферэнцыі «Прымусовае выкананне: сучасны стан і вектары развіцця», а таксама абмяняліся вопытам і інфармацыяй па іншых актуальных пытаннях прымусовага выканання, якія ўваходзілі ў парадак пасяджэнняў.

З дакладам на тэму «Вектары развіцця прымусовага выканання ў Рэспубліцы Беларусь, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці працы сістэмы» выступіў начальнік галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання – Галоўны судовы выканаўца Рэспублікі Беларусь Каваленка Д.У.

Удзел у міжнароднай канферэнцыі прынялі прадстаўнікі больш за 50 замежных дзяржаў.

За мінулыя гады канферэнцыя стала спецыялізаванай пляцоўкай, на якой яе ўдзельнікам даецца магчымасць даведацца пра найбольш сучасныя падыходы да выканання актаў судовых і іншых юрысдыкцыйных органаў у мэтах далейшага ўдасканалення сістэм прымусовага выканання розных дзяржаў.

уверх