Прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі прынялі ўдзел у саміце Партнёрства «Адкрыты ўрад»
17-19 ліпеня 2018 года прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі прынялі ўдзел у 5-м саміце Партнёрства «Адкрыты ўрад», які адбыўся ў г. Тбілісі (Грузія).
Мерапрыемства наведала больш за пяцьсот экспертаў з 75 краін, у тым ліку кіраўнікі дзяржаў, міністры, дэпутаты парламентаў, прадстаўнікі міністэрстваў, ведамстваў, мясцовых органаў кіравання, грамадзянскай супольнасці, міжнародных арганізацый, а таксама навуковай супольнасці.
Прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі прынялі ўдзел у рабоце секцый па трох напрамках: грамадзянскі ўдзел, барацьба з карупцыяй і аказанне дзяржаўных паслуг. У працэсе работы секцый удзельнікі абмяняліся перадавым вопытам у галіне рэалізацыі прынцыпаў адкрытага ўрада.
У рамках візіту беларуская дэлегацыя таксама азнаёмілася з работай Дома юстыцыі Грузіі, у якім аб'яднаны Палата натарыусаў, Нацыянальнае агенцтва публічнага рэестра, Агенцтва грамадзянскага рэестра, Нацыянальны архіў і Нацыянальнае бюро выканання. Дом юстыцыі Грузіі функцыянуе па прынцыпе «аднаго акна» і аказвае грамадзянам больш за чатырыста паслуг.