Прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі і Сакратарыята Савета Еўропы абмеркавалі пытанні развіцця інстытута медыяцыі ў Рэспубліцы Беларусь

21 чэрвеня 2018 года ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча прадстаўнікоў міністэрства і Сакратарыята Савета Еўропы па развіцці інстытута медыяцыі ў Рэспубліцы Беларусь.

У рамках рэалізацыі плана «Падтрымка ажыццяўлення судовай рэформы ў Рэспубліцы Беларусь» абмяркоўваліся пытанні далейшага супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Савета Еўропы па фарміраванні эфектыўных і дзейсных механізмаў у сферы медыяцыі, пашырэнню сфер, дзе магчыма выкарыстанне альтэрнатыўных спосабаў урэгулявання спрэчак.

Прадстаўнікі Сакратарыята Савета Еўропы падкрэслілі, што гатовы аказаць практычную дапамогу па ўкараненні перадавога вопыту еўрапейскіх краін у развіццё беларускага інстытута медыяцыі.

Па выніках сустрэчы вызначаны мерапрыемствы, якія будуць праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь і дапамагаць развіццю інстытута медыяцыі, яго папулярызацыі і актыўнага прымянення альтэрнатыўных спосабаў урэгулявання спрэчак.

уверх