Аб удзеле ў семінары па пытаннях парадку заключэння і выканання міжнародных дагавораў

28 чэрвеня 2018 года у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбыўся семінар па пытаннях парадку заключэння і выканання міжнародных дагавораў. Правядзенне семінара звязана з прыняццем у новай рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь», які ўступіць у сілу 14 снежня 2018 года.

У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі больш за 25 дзяржаўных органаў, у тым ліку Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. Запрошаныя дакладчыкі ў сваіх выступленнях падрабязна разгледзелі актуальныя аспекты ўсіх стадый заключэння міжнародных дагавораў. Удзельнікі мелі магчымасць задаць пытанні, якія цікавяць іх больш за ўсё, ў рамках абмеркавання пасля выступленняў.

З улікам ролі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у працэдуры заключэння міжнародных дагавораў на семінары выступіў намеснік начальніка ўпраўлення - начальнік міжнародна-прававога аддзела ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва А.Я.Басалыга з дакладам на тэму «Забеспячэнне адпаведнасці праекта міжнароднага дагавора і працэдуры яго заключэння заканадаўству».

уверх