Аб спыненні дзеяння спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці

Міністэрствам юстыцыі 5 чэрвеня 2020 г. прынята рашэнне аб спыненні дзеяння спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці № 02240/2691 ад 25 верасня 2015 г., выдадзенага Герасімовіч Святлане Міхайлаўне.

Падставай для прыняцця дадзенага рашэння паслужыла здзяйсненне адвакатам Мінскай абласной калегіі адвакатаў Герасімовіч С.М. грубага парушэння заканадаўства аб ліцэнзаванні, ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў, якія выразіліся ў правіннасці, несумяшчальнай са званнем адваката.

Акрамя таго, у сувязі з выключэннем адвакатаў з тэрытарыяльных калегій Міністэрствам юстыцыі спынена дзеянне спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці:

№ 02240/1642 ад 16 ліпеня 2004 г., выдадзенага Борташу Дзмітрыю Уладзіміравічу (выключаны з Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў за сістэматычнае парушэнне патрабаванняў і ўмоў ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці, устаноўленых заканадаўствам);

№ 02240/275 ад 20 кастрычніка 1998 г., выдадзенага Гаўрылюк Алене Міхайлаўне (выключана з Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў за здзяйсненне правіннасці, несумяшчальнай са званнем адваката);

№ 02240/1740 ад 12 ліпеня 2006 г., выдадзенага Іўкінай Наталлі Віктараўне (выключана з Віцебскай абласной калегіі адвакатаў за здзяйсненне правіннасці, несумяшчальнай са званнем адваката).

Дзеянне вышэйназваных ліцэнзій спыняецца з 15 чэрвеня 2020 г.

уверх