Аб дзяржаўнай рэгістрацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Ветэраны ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння»

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 13 чэрвеня 2018 г. зарэгістравана Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Ветэраны ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння».

Мэтамі дзейнасці дадзенага грамадскага аб’яднання з’яўляюцца:

садзейнічанне сацыяльнай, маральнай, матэрыяльнай падтрымкі і абароны інтарэсаў ветэранаў-ракетчыкаў і членаў іх семьяў;

героіка-патрыятычнае выхаванне маладога пакалення;

павышэнне прэстыжу ваенна-тэхнічных прафесій у Рэспубліцы Беларусь.

уверх