Аб правядзенні ўрачыстага сходу, прысвечанага 100-годдзю ўтварэння органаў юстыцыі Рэспублікі Беларусь

8 лютага 2019 года ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета адбыўся ўрачысты сход прысвечаны 100-годдзю ўтварэння органаў юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснікі Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валерый Вацлававіч Міцкевіч і Уладзімір Рыгоравіч Жаўняк, Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Аляксандр Генрыхавіч Турчын, Старшыня Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валянцін Алегавіч Сукала, Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Пётр Пятровіч Міклашэвіч, кіраўнікі беларускіх міністэрстваў і ведамстваў, кіраўнікі міністэрстваў юстыцыі шэрагу замежных дзяржаў.

У сваім прывітальным слове Міністр юстыцыі Алег Леанідавіч Сліжэўскі спыніўся на асноўных вехах станаўлення органаў юстыцыі.

Як адзначыў Алег Леанідавіч Сліжэўскі, Міністэрства юстыцыі - магутная цэнтралізаваная сістэма органаў юстыцыі, якая выконвае найважнейшыя дзяржаўныя задачы па забеспячэнню абароны правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян, грамадства і дзяржавы.

Міністр выказаў упэўненасць, што гэты знакавы для беларускай юстыцыі юбілей зойме значнае месца ў гісторыі развіцця нашай краіны і яе прававых інстытутаў.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка накіраваў віншавальны адрас, які зачытаў намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валерый Вацлававіч Міцкевіч.

У віншаванні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адзначана, што з моманту стварэння ў далёкім 1919 годзе прававое ведамства стаіць на варце Закона, забяспечвае абарону інтарэсаў дзяржавы і грамадства, правоў і свабод чалавека, садзейнічае развіццю прававой культуры.  Сістэма Міністэрства юстыцыі выконвае важнейшыя задачы па ўмацаванні прававога поля краіны, з'яўляючыся годным пераемнікам нацыянальных юрыдычных традыцый.

Таксама са сцэны Вялікага тэатра Беларусі прагучалі віншаванні ад Першага намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Аляксандра Генрыхавіча Турчына і Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валянціна Алегавіча Сукала.

Вялікая колькасць віншаванняў паступіла ў адрас Міністэрства юстыцыі ад дзяржаўных органаў і арганізацый.

У ходзе мерапрыемства кіраўнікам міністэрства, якія ўзначальвалі ў розныя гады прававое ведамства, за значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі былі ўручаны памятныя юбілейныя нагрудныя знакі.

На мерапрыемстве быў паказаны фільм, прысвечаны 100-годдзю ўтварэння органаў юстыцыі Беларусі.

Урачысты вечар завяршыўся святочным канцэртам з удзелам вядучых артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета.

уверх