Аб правядзенні конкурсу сярод нарматворчых органаў і супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу нарматыўных прававых актаў

Міністэрствам юстыцыі падведзены вынікі штогадовага конкурсу сярод нарматворчых органаў і супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызустанова якога была прымеркавана да 25-годдзя з дня ўтварэння прававога інстытута абавязковай юрыдычнай экспертызы “ведамасных” нарматыўных прававых актаў.

Конкурс праводзіцца ў мэтах удасканалення парадку правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў, павышэння якасці падрыхтоўкі нарматыўных прававых актаў, а таксама заахвочвання і прафесійнага стымулявання нарматворчых органаў і супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць абавязковую юрыдычную экспертызу.

1 ліпеня 2019 года ў будынку Міністэрства юстыцыі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу.

Па выніках працы за перыяд з 1 красавіка 2018 года па 1 красавіка 2019 года дыпломамі пераможцаў конкурсу ўзнагароджаны:

у намінацыі “Лепшы нарматворчы орган” – Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь;

у намінацыі “Лепшы нарматворчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню” – Салігорскі раённы выканаўчы камітэт;

у намінацыі “Лепшы эксперт” – Клінцова Юлія Станіславаўна, начальнік аддзела па архівах, справаводству і юрыдычнай экспертызе Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.

Пахвальных водгукаў удастоены:

у намінацыі “Лепшы нарматворчы орган” – Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, а таксама Віцебскі абласны Савет дэпутатаў і Віцебскі абласны выканаўчы камітэт;

у намінацыі “Лепшы нарматворчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню” – Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт і Уздзенскі раённы выканаўчы камітэт.

Віншуем пераможцаў і жадаем прафесійных поспехаў у нарматворчай дзейнасці.

уверх