Навіны ў сферы дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання
18 чэрвеня 2020 г. прынята пастанова Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «Об изменении постановлений Министерства юстиции Республики Беларусь» № 96, якая ўступае ў сілу з 1 ліпеня 2020 г.
Дадзеным актам скарэкціраваны пастановы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 27 студзеня 2009 г. № 8 «О некоторых мерах по реализации Декрета Президента Республики Беларусь от 16 января 2009 г. № 1», ад 10 сакавіка 2009 г. № 25 «Об утверждении Инструкции о порядке ведения Единого государственного регистра юридических лиц и индивидуальных предпринимателей», ад 5 сакавіка 2009 г. № 20 «О согласовании наименований юридических лиц».
Пастановай прадугледжаны наступныя змены.
- Удакладнены формы заяў аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання, у тым ліку ў частцы ўказання месца жыхарства заяўнікоў у адпаведнасці з дадзенымі рэгістрацыйнага ўліку.
Асобныя пазіцыі з формаў заяў выключаны, некаторыя формы заяў дапоўнены новымі пазіцыямі.
У прыватнасці, у выпадку замены кіраўніка юрыдычнай асобы і першаснага ўказання звестак пра яго ў заяве аб дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і (або) дапаўненняў, што ўносяцца ў статут як камерцыйнай, так і некамерцыйнай арганізацыі, у такой заяве неабходна будзе ўказваць дату заканчэння паўнамоцтваў папярэдняга кіраўніка.
У гэтай сувязі звяртаем увагу, што з 1 ліпеня бягучага года рэгіструючы орган будзе прымаць толькі новыя формы названых заяў (з гэтай даты яны будуць даступныя на афіцыйным Інтэрнэт-партале Міністэрства юстыцыі і вэб-партале Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - вэб-партал АДР) (egr.gov.by).
- Скарэкціраваны патрабаванні да назваў юрыдычных асоб.
У прыватнасці, прадастаўлена магчымасць мець найменне юрыдычнай асобы, якое складаецца з двух знакаў (лічбавых абазначэнняў і (або) літар); устаноўлена забарона на выкарыстанне найменняў юрыдычных асоб, якія спынілі сваю дзейнасць у выніку рэарганізацыі; скасаваны абмежаванні па выкарыстанні ў назвах агульнапрызнаных абрэвіятур, слоў у найвышэйшай ступені параўнання, слоў «лепшы», «першы», «адзіны» і г.д.; удакладнены патрабаванні па выкарыстанні найменняў замежных юрыдычных асоб, імён фізічных асоб, псеўданімаў і інш.
- Грамадзянін, які спыніў свае паўнамоцтвы ў якасці кіраўніка арганізацыі, зможа звярнуцца ў рэгіструючы орган з заявай і дакументам, які пацвярджае спыненне працоўных (грамадзянска-прававых) адносін з юрыдычнай асобай (копія працоўнай кніжкі, грамадзянска-прававога дагавора, рашэння органа кіравання юрыдычнай асобы, рашэнне суда) для ўнясення ў АДР запісу аб спыненні яго паўнамоцтваў.
- Замацаваны існуючы на практыцы парадак унясення ў АДР інфармацыі аб прызнанні несапраўднай дзяржаўнай рэгістрацыі, звязанай з рэарганізацыяй юрыдычных асоб.
- Пашыраны аб'ём звестак аб юрыдычных асобах і індывідуальных прадпрымальніках, які размяшчаецца Міністэрствам юстыцыі ў адкрытым доступе на вэб-партале АДР.
З 1 ліпеня ў раздзеле «Прадастаўленне інфармацыі з АДР»/«Праверыць статус суб'екта гаспадарання» будуць размешчаны звесткі аб месцы дзяржаўнай рэгістрацыі, асноўным відзе эканамічнай дзейнасці, ліквідацыі юрыдычнай асобы, спыненні дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка і інш.
формы заяў:
-
rar
формы заявлений.rar
(.rar, 213 Kb)