Міністр юстыцыі прыняў удзел у цырымоніі ўступлення ў сілу Сінгапурскай канвенцыі па медыяцыі

12 верасня 2020 года ўступіла ў сілу Канвенцыя Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб міжнародных міравых пагадненнях, дасягнутых у выніку медыяцыі, заключаная ў г. Сінгапур 7 жніўня 2019 года. Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Сліжэўскі падпісаў Канвенцыю ад імя дзяржавы сярод 46 першапачатковых падпісантаў. Па стане на верасень 2020 году колькасць дзяржаў-падпісантаў вырасла да 53.

З нагоды ўступлення ў сілу Сінгапурскай канвенцыі Міністэрствам права Рэспублікі Сінгапур была арганізавана анлайн-цырымонія, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаў, якія выканалі адпаведныя нацыянальныя працэдуры для ўступлення Канвенцыі ў сілу. У цырымоніі ад Рэспублікі Беларусь з відэазваротам выступіў Міністр юстыцыі.

На падставе палажэнняў Канвенцыі ў цяперашні час яна з’яўляецца дзеючай для Рэспублікі Сінгапур, Рэспублікі Фіджы і Дзяржавы Катар. Яшчэ тры дзяржавы выканалі адпаведныя ўнутрыдзяржаўныя працэдуры для ўступлення Канвенцыі ў сілу: для Каралеўства Саудаўская Аравія Канвенцыя ўступіць у сілу ў лістападзе гэтага года, для Рэспублікі Беларусь – 15 студзеня 2021 года, для Рэспублікі Эквадор – у сакавіку 2021 года.

Сінгапурская канвенцыя накіравана на забеспячэнне магчымасці прызнання і выканання міжнародных медыятыўных пагадненняў. Дадзеная магчымасць з’яўляецца ключавой для распаўсюджвання выкарыстання медыяцыі ў якасці спосабу вырашэння камерцыйных спрэчак на міжнародным узроўні.

У цяперашні час Міністэрствам юстыцыі ажыццяўляецца комплексная карэкціроўка нацыянальнага заканадаўства ў мэтах забеспячэння адпаведнасці нормам Канвенцыі.

уверх