Міністэрства юстыцыі запрашае грамадскія аб’яднанні, якія зарэгістраваны ў 2017-2018 г.г., на семінар

30 сакавіка 2018 года Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь правядзе семінар для грамадскіх аб’яднанняў, зарэгістраваных у 2017-2018 г.г.

Плануецца, што ў семінары прымуць удзел прадстаўнікі зноў створаных грамадскіх аб’яднанняў, а таксама прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і інш.

Грамадскія аб’яднанні падзеляцца вопытам і абмяркуюць праблемы, якія ўзнікаюць пры ажыццяўленні імі сваёй дзейнасці.

Прадстаўнікі дзяржаўных органаў выступяць па найбольш важных пытаннях заканадаўства і другіх актуальных тэмах для зноў створаных грамадскіх аб’яднанняў, а таксама адкажуць на пытанні ўдзельнікаў семінара.

Семінар праводзіцца на бясплатнай аснове.

Штогод у Рэспубліцы Беларусь рэгіструецца болей 100 грамадскіх аб’яднанняў рознай накіраванасці (фізкультурна-спартыўныя; дабрачынныя; маладзёжныя; дзіцячыя; асветніцкія; грамадскія аб’яднанні інвалідаў вайны і працы; ветэранаў; навукова-тэхнічныя; творчыя і другія).

На працягненні некалькіх гадоў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь арганізоўвае і праводзіць семінары на розныя тэмы для грамадскіх аб’яднанняў.

Дадзеныя семінары выклікаюць вялікі інтарэс у грамадскіх аб’яднанняў, бо, пачаўшы сваю дзейнасць, многія грамадскія аб’яднанні сутыкаюцца з шэрагам цяжкасцей і праблем, звязаных з пытаннямі заканадаўства, падаткаабкладання, справаводства і інш., якія могуць узнікнуць у працэсе іх дзейнасці.

Для тых грамадскіх аб’яднанняў, якія толькі пачалі сваю дзейнасць, такія семінары дапамагаюць пазбегнуць парушэнняў і недахопаў пры яе ажыццяўленні, наладзіць кантакты з другімі грамадскімі аб’яднаннямі, падзяліцца сваім вопытам і пазнаёміцца з вопытам другіх.

Неабходную інфармацыю адносна пытанняў, якія могуць цікавіць, а таксама ўдзелу ў дадзеным семінары прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў могуць атрымаць па тэл. 200 61 95, 200 62 56 з 9.00 да 18.00 у рабочыя дні.

уверх