Міністэрства юстыцыі аб'яўляе аб пачатку прыёму заявак для ўдзелу ў конкурсе на прыз імя В.Д.Спасовіча

Міністэрства юстыцыі аб'яўляе аб пачатку прыёму заявак для ўдзелу ў конкурсе на прыз імя В.Д.Спасовіча

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь пачынае прымаць заяўкі для ўдзелу ў конкурсе на прыз імя В.Д.Спасовіча. Заяўку неабходна прадстаўляць па адрасе: 220004, г. Мінск, вул. Калектарная, 10, тэрмін прадстаўлення - да 2 красавіка 2018 года.

Удзельнічаць у конкурсе могуць: юрысты, журналісты, медыятары, студэнты, якія асвойваюць адукацыйную праграму вышэйшай адукацыі ў галіне права як індывідуальна, так і ў складзе аўтарскага калектыву, сродкі масавай інфармацыі і іншыя арганізацыі, якія даводзяць інфармацыю прававога характару да ведама грамадзян.

Конкурс праводзіцца па 11 намінацыях: “суд”, “пракуратура”, “следства”, “выканаўчая справа”, “адвакатура”, “натарыят”, “навука і права”, “гаспадарка і права”, “медыяцыя”, “права і журналістыка”, ”студэнцкая навука”.

Работы, якія прадстаўляюцца на конкурс, павінны адпавядаць наступным патрабаванням:

  • асвятляць найбольш актуальныя пытанні ў галіне права, прафесійную дзейнасць юрыстаў, іх станоўчы вопыт па абароне правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян, нестандартныя рашэнні прававых сітуацый, гісторыю развіцця права Беларусі, іншыя аспекты ў сферы праватворчасці і правапрымянення;

  • адна і тая ж праца не можа быць прадстаўлена ў розных намінацыях;

  • матэрыялы, прадстаўленыя на замежных мовах, павінны быць пераведзены на рускую або беларускую мову, мець субтытры або сінхронны пераклад;

  • адпавядаць зместам намінацыі, прызначанай у заяўцы;

  • матэрыялы, якія прадстаўляюцца на конкурс павінны быць абнародаваны, шляхам апублікавання або асвятлення ў радыёэфіры або на тэлебачанні ці іншым спосабам на працягу 2017 года.

Прымаюцца работы ў выглядзе кніг, брашур, артыкулаў, тэлевізійных праграм, радыёпраграм, навінавых блокаў, рэкламных ролікаў. Работы неабходна прадставіць на папяровым або электронным носьбітах.

Конкурс на прыз імя В.Д.Спасовіча праводзіцца з мэтай павышэння прававой культуры грамадзян, ролі і значэння права, прапаганды станаўлення прававой дзяржаўнасці ў Беларусі, а таксама папулярызацыі прафесіі юрыста.

Конкурсная камісія да 4 мая 2018 года вызначыць пераможцаў конкурсу ў кожнай намінацыі і іх імёны апублікуе на афіцыйным інтэрнэт-партале Міністэрства юстыцыі.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу адбудзецца ў г. Мінску ў маі 2018 года. Лепшым у адпаведнай намінацыі будзе ўручаны прыз конкурсу - статуэтка. Па рашэнні камісіі ўдзельнікі могуць быць таксама ўзнагароджаны дыпломамі.

уверх