Сустрэча з прадстаўнікамі Натарыяльнай палаты Рэспублікі Сербія адбылася ў Міністэрстве юстыцыі
26 чэрвеня 2018 года ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча першага намесніка Міністра юстыцыі С.У.Задзiрана з дэлегацыяй сербскіх натарыусаў на чале з Прэзідэнтам Натарыяльнай палаты Рэспублікі Сербія С. Сведжычам.
Ад Міністэрства юстыцыі ў сустрэчы таксама ўдзельнічалі начальнік упраўлення натарыята и загсаў Ж. У. Захарава і начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва А. А. Алешын.
У сустрэчы прынялі ўдзел Старшыня Беларускай натарыяльнай палаты Н.У. Барысенка і намеснік Старшыні Т.В. Дзялендзік.
Дэлегацыю з боку Натарыяльнай палаты Рэспублікі Сербія прадставілі члены праўлення Д. Ніколiч і Н. Шцігліч, другія супрацоўнікі.
У рамках мерапрыемства ўдзельнікі сустрэчы мелі магчымасць абмяняцца вопытам арганізацыі натарыяльнай дзейнасці ў Беларусі і Сербіі.
У ходзе сустрэчы была ўдзелена ўвага пытанням рэфармавання інстытута натарыята ў Беларусi, ролі Міністэрства юстыцыі ў рэгуляванні натарыяльнай дзейнасці і ажыццяўленні кантролю ў сферы заканадаўства аб натарыяце.
Зарубежныя госці праінфармавалі аб стане натарыяту ў Сербіі.
У ходзе сустрэчы было адзначана, што беларускі натарыят за дастаткова кароткі тэрмін дасягнуў значных вынікаў. Сербскія калегі праявілі зацікаўленасць у азнакамленнi з беларускiм вопытам рэфармавання інстытута натарыята, у тым ліку пашырэння яго кампетэнцыі і ўкаранення ў яго дзейнасць інфармацыйных тэхналогій.